Вы тут

Латушка: чацвёрты пакет санкцый будзе абмяркоўвацца ў Бруселі ўжо 22 лютага

 Фота Reuters

Чацьвёрты пакет санкцый супраць беларускіх уладаў ужо падрыхтаваны і будзе абмяркоўвацца ў Бруселі на паседжані Савета міністраў замежных спраў ужо заўтра, 22 лютага. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм канале кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка.

Чакаецца, што Еўрасаюз пашырыць санкцыйныя спісы чыноўнікаў, суддзяў і сілавікоў. Шэраг краін-удзельніц ЕС не абмяжуецца санкцыйнымі мерамі: ствараецца міжнародны механізм па раследванні злачынстваў спецслужбаў і прадстаўнікоў МУС супраць грамадзян Беларусі, у прыватнасці актыўна фармуецца адпаведная факталагічная доказная база.

Латушка падкрэслівае, што Велікабрытанія сінхранізавала свае санкцыйныя спісы з трэцім пакетам санкцый ЕС, а з 2021 года прымае свае санкцыі, якія будуць накладацца самастойна. У сваю чаргу ЗША пашырылі ўласны санкцыйны спіс да 109 асобаў. Пакуль што санкцыі накладае Дзярждэпартамент. Але чакаецца, што да яго можа далучыцца Міністэрства фінансаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.