Латушка: Беларусь хочуць ператварыць у Паўночную Карэю

Латушка: Беларусь хочуць ператварыць у Паўночную Карэю

Адзін з лідараў Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў эфіры тэлеканала "Дождь" пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра закрыццё межаў з Польшчай і Літвой. "Фактычна гэта дзеянне накіравана на тое, каб ператварыць Беларусь у Паўночную Карэю, кажа ён. — Мы, вядома, не ведаем яшчэ, якім чынам гэта будзе рэалізавана, але ўжо сам факт падобных заяў дэманструе сапраўдныя намеры дзеючай улады".

Латушка лічыць, што "сігналам" для высноў аб падобных намерах уладаў Беларусі з'яўляюцца іх дзеянні ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту.

Лукашэнка заявіў пра закрыццё межаў з Польшчай і Літвой, а таксама пра ўзмацненне кантролю мяжы з Украінай увечары 18 верасня. Аднак на раніцу пятніцы ніякіх зменаў у руху праз заходнія межы не адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі