Вы тут

"Культурная сядзіба": Мікіта Найдзёнаў, які піша беларускую эстраду па-беларуску

"Культурная сядзіба" #35

Мікіта Найдзёнаў незаўважна стаў самым запатрабаваным беларускамоўным "паэтам-песеннікам" у Беларусі. Ён піша для спевака Аляксея Гроса і для дуэта VAL, які сёлета паедзе ад Беларусі на "Еўрабачанне", перакладае на беларускую мову хіт "Shallow" з оскараноснага фільма "Зорка нарадзілася"... А яшчэ ў яго ёсць свой гурт HURMA. А яшчэ — проста вершы, якія на музыку не кладуцца.

Як Мікіта ўсё гэта паспявае, ці выйдзе калі-небудзь беларуская эстрада з ценю расійскай, ці проста шукаць рыфмы па-беларуску? Размаўляем пра гэта ў "Культурнай сядзібе" з Мікітам Найдзёнавым.

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.