Кулеба: Лукашэнку будзе балюча, калі да Пратасевіча пусцяць прадстаўнікоў "ЛНР"

Кулеба: Лукашэнку будзе балюча, калі да Пратасевіча пусцяць прадстаўнікоў "ЛНР"

Калі прадстаўнікі "ЛНР" дапытаюць палітвязня Рамана Пратасевіча, то ў выніку "будзе балюча" Аляксандру Лукашэнку. З такой заявай у тэлеэфіры выступіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

"Будзе балюча Аляксандру Лукашэнку. У нас ёсць дастаткова інструментаў, каб зрабіць людзям і краінам, якія не паважаюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, балюча, і асабліва калі гаворка ідзе пра Беларусь, з якой у нас вельмі шмат рознага кшталту сувязяў, у тым ліку эканамічных",перадае "Укрінформ" словы Кулебы.

Ён не стаў удакладняць магчымыя канкрэтныя дзеянні з боку Украіны. Кулеба заявіў, што не хоча такімі анонсамі спрашчаць жыццё Лукашэнку і яго атачэнню. 

"Па-другое, мы будзем дзейнічаць вельмі ўзважана, таму што не хочам ніякай палітычнай альбо гандлёвай вайны з Беларуссю... Але хачу сказаць, што ёсць рэчы, якія мы не даруем, і непавага да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны — гэта адна з такіх рэчаў", — патлумачыў дыпламат.

Пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы Лукашэнка заявіў, што прадстаўнікі "ЛНР" змогуць дапытаць у Беларусі блогера Рамана Пратасевіча. У сюжэце, паказаным на тэлеканале АНТ увечары 3 чэрвеня, Марат Маркаў таксама намякаў, што блогера могуць выдаць у "ЛНР".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі