Ксяндза з Навагрудка ўжо дакладна не забяруць на тэрміновую службу ў войска

Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by
Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by

Ксяндза з Навагрудка Дзмітрыя Мальца ўжо дакладна не забяруць на тэрміновую службу ў войска. 31 траўня ён вяртаецца ў парафію, а дагэтуль праходзіў медыцынскае абследванне ў шпіталі. Адпраўка ў войска падчас вясенняга прызыву скончылася, а 18 чэрвеня святару споўніцца 27 гадоў, калі абавязак праходжання тэрміновай службы здымаецца, паведамляе katolik.life.

Дзмітрый Малец — вікарый парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён нарадзіўся ў Лідзе ў 1996-м, скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Служыць не толькі ў Навагрудку, але і абслугоўвае вернікаў з вёскі Любча.

У траўні стала вядома, што Мальца прызываюць у беларускае войска. Пасля розгаласу ў СМІ нібыта перадумалі, аднак пагроза прызыву заставалася.

У далейшым магчыма паўтарэнне падобных сітуацый, калі годных па стане здароўя святароў прызыўнога ўзросту могуць забіраць у войска. Заканадаўча святары ў Беларусі не вызваленыя ад прызыву. Аднак раней біскупы рыхтавалі спецыяльны ліст у дзяржаўныя органы, і маладыя святары атрымлівалі адтэрміноўку. Магчыма, сітуацыя змянілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі