Крэмль не пацвярджае, што Лукашэнка прыедзе дамаўляцца пра крэдыт

Крэмль не пацвярджае, што Лукашэнка прыедзе дамаўляцца пра крэдыт

У Крамлі лічаць, што яшчэ рана казаць пра тэмы, якія будуць абмяркоўвацца падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Пра гэта заявіў Дзмітрый Пяскоў.

"Па тэмах, якія будуць на парадку дня, візіту ў Расію прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі, які рыхтуецца, пакуль заўчасна казаць", — цытуе ТАСС прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна. Прэс-сакратар дадаў, што падрыхтоўка візіту працягваецца "парадак дня фармулюецца".

Раней газета "Коммерсант" паведаміла, што падчас візіту Аляксандр Лукашэнка будзе абмяркоўваць выдачу новага расійскага крэдыту ў 3 мільярды долараў. Мяркуецца, што перамовы Лукашэнкі і Пуціна могуць прайсці ў Сочы 22 або 25 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі