Вы тут

Крэмль хітра выказаўся пра пазбаўленне Мінска чэмпіянату свету па хакеі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / president.gov.by

Крэмль шкадуе, што Беларусь пазбавілі права праводзіць сёлетні чэмпіянат свету па хакеі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Пры гэтым ён выказаўся, што такое рашэнне было вымушаным.

"Мы, безумоўна, можам толькі шкадаваць, што такія рашэнні давялося прыняць", — перадае ТАСС яго словы. 

Пры гэтым Пяскоў падкрэсліў, што Расія знаходзіцца з Міжнароднай федэрацыяй хакея ў "вельмі канструктыўных адносінах" і намераная надалей іх падтрымліваць. 

Журналісты запыталіся, ці прапануе Расія, каб ІІХФ правяла чэмпіянат на яе тэрыторыі. На гэта прэс-сакратар Пуціна заявіў, што з такой ініцыятывай мусіць звярнуцца сама федэрацыя, бо яна прымае рашэнні. 

Пра перанос хакейнага чэмпіянату з Беларусі стала вядома 18 студзеня. Прычынай назвалі сітуацыю з бяспекай у нашай краіне. Перад гэтым шэраг міжнародных кампаніяў заявілі, што не будуць спансіраваць турнір, калі ён пройдзе ў Беларусі. 

Кіраўнік беларускай Федэрацыі Дзмітрый Баскаў абвінаваціў прадстаўнікоў фонду салідарнасці спартоўцаў, што яна забралі спартовае свята ў дзяцей, і назваў іх здраднікамі. Дарэчы, супраць самога Баскава ідзе расследаванне ІІХФ па падазрэнні ў тым, што ён парушыз правілы федэрацыі. У тым ліку яго падазраюць у прысутнасці на Плошчы Перамен, калі там быў смяротна збіты Раман Бандарэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.