Вы тут

Краіны "Веймарскага трыкутніка" заклікалі правесці ў Беларусі новыя выбары

"Зачыстка" ў Мінску, восень 2020-га / З архіву Еўрарадыё

Краіны "Веймарскага трыкутніка" (Германія, Францыя, Польшча) заклікалі правесці ў Беларусі новыя выбары, якія былі б свабодныя і справядлівыя, праведзеныя па міжнародных стандартах і ў прысутнасці назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Як паведамляе ТАСС, пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС згаданых краін Хайка Мааса, Жан-Іва Ле Дрыяна і Збігнева Раў. Яны правялі сустрэчу ў Парыжы.

У заяве адзначаецца, што краіны "Веймарскага трыкутніка" падтрымліваюць "пасярэдніцкія высілкі АБСЕ". Таксама ў ёй змешчаны заклік да Еўракамісіі "распрацаваць комплексны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.