Краіны АБСЕ (але не ўсё) заклікалі ўлады Беларусі ўключыцца ў дыялог

АБСЕ
АБСЕ

Уладам Беларусі варта падтрымаць спробы дзейнага і будучага старшыняў АБСЕ спрыяць нацыянальнаму дыялогу з улікам таго, што парушэнні правоў чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў працягваюцца. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве ад імя 37 дзяржаў — удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

"Мы гатовыя падтрымаць і спрыяць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу з мэтай устойлівага ўрэгулявання цяперашняга крызісу, абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, а таксама яе бяспечнай, дэмакратычнай і росквітнай будучыні", — цытуе БелаПАН заяву, якую 4 снежня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ зачытала пастаянны прадстаўнік Фінляндыі пры гэтай міжнароднай арганізацыі Пяйві Лайвола дэ Разьера.

У справаздачы дакладчыка АБСЕ гаворыцца, што, падобна, ніводная прафесійная ці сацыяльная група ў Беларусі не пазбегла намаганняў беларускіх уладаў па падаўленні іншадумства. Асабліва моцны ціск аказваўся на медычную і акадэмічную супольнасці і СМІ, а крытыкі ўрада і апазіцыйныя палітыкі сутыкнуліся з прымусовай высылкай.

Расіі ў спісе падпісантаў заявы няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі