Вы тут

Кожны трэці мінскі пенсіянер працягвае працаваць

Бабуля падчас мітынгу ў Мінску / Еўрарадыё

Кожны трэці мінскі пенсіянер працягвае працаваць. На 1 лютага 2021 года ў сталіцы працягвалі працаваць 167,7 тысячы чалавек пенсійнага ўзросту.

Зрэшты, за год колькасць працуючых пенсіянераў скарацілася. Год таму — на 1 лютага 2020-га — працуючых пенсіянераў было 173,3 тысячы чалавек, гэта значыць на 5,6 тысячы больш, чым сёлета. Такія дадзеныя публікуе на сваім сайце камітэт па працы, занятасці і сацыяльна абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер усіх пенсій у Мінску на пачатак лютага складаў 515,74 рубля. А сярэдні памер працоўных пенсій складаў 522,59 рубля. Пенсійны ўзрост у Беларусі з 1 студзеня 2021 года складае 62 гады і 6 месяцаў для мужчын і 57 гадоў і 6 месяцаў для жанчын. 1 студзеня 2022 года яго чакае чарговае павышэнне — яшчэ на паўгода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.