Кошт біткоіна перавысіў 25 тысяч долараў

Біткойн / information-age.com
Біткойн / information-age.com

Раніцай 26 снежня кошт біткоіна абнавіў гістарычны максімум. Пра гэта паведамляе CoinDesk. Падчас гандлёвай сесіі біткойн стаў даражэй на 6,1 працэнта. Новы рэкорд —  $ 25,005 тысячы.

Біткойн —  дэцэнтралізаваная сістэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналогіі блокчэйн. Ёю можа карыстацца любы чалавек, які ўваходзіць у сістэму. Пры гэтым уся інфармацыя аб транзакцыях паміж адрасамі сістэмы даступная ў адкрытым выглядзе. Ідэю апублікавалі ў лістападзе 2008 года. У апошнія гады біткойн імкліва набіраў сваю папулярнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі