Вы тут

Коршунаў: беларусы ёсць і будуць, а вось дзе і як яны будуць — вырашаецца зараз

Генадзь Коршунаў / Еўрарадыё

19 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг, былы кіраўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў.

Нацыянальная ідэя “творыцца” тут і цяпер. Прычым не ў звыклым “вертыкальным” выглядзе, калі яе зверху спускаюць народу, а ў выглядзе “гарызантальным”. Калі кожны з нас цяпер не толькі робіць ўнёсак у гэту агульную нацыянальную ідэю, але і будуе, фармулюе яе для сябе самога. Будуе сябе ў гэтай нацыянальнай ідэі, перакананы Генадзь Коршунаў.

Пра тое, як не згубіць разуменне таго, што “Мы — ёсць!”, і як захаваць каштоўнасныя здабыткі беларускай нацыі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Генадзем Коршунавым.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.