"Комсомольскую правду в Беларуси" не надрукавалі трэці раз за тыдзень

"Комсомольскую правду в Беларуси" не надрукавалі трэці раз за тыдзень

Газета "Комсомольская правда в Беларуси" зноў сутыкнулася з праблемамі: яе не друкуюць трэці раз за тыдзень. 

У мінулую суботу, 15 жніўня, выданне выйшла з фатаздымкамі і аповедамі пратэстоўцаў, якіх збілі міліцыянты. Нумар за 18 жніўня (здавалі ўвечары 17-га) меў фатаздымкі са шматтысячнай нядзельнай акцыі ў Мінску — перад яго выхадам у "Доме друку" нечакана зламалася машына. Рэдакцыя знайшла магчымасць выпусціць нумар пазней у іншай друкарні. 

Аднак увечары 19 жніўня ў "Доме друку" зноў зламалася машына — акурат тая, дзе мелі друкаваць "Камсамолку". І 20 жніўня ўвечары газета зноў не змагла надрукавацца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі