Вы тут

Комар: ісці да людзей, слухаць іх і такім чынам аб’ядноўвацца — такая мая ідэя

Ганна Комар / фота з яе архіва

7 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратарка і перакладчыца Ганна Комар.

Нельга штучна прыдумаць нацыянальную ідэю, прынесці і аддаць людзям, каб яны ёй карысталіся. Так гэта не працуе. Трэба ісці да людзей, слухаць іх, разважаць разам з імі і сумесна нешта фармуляваць. Бо для беларусаў вельмі важна, каб іх чулі, перакананая Ганна Комар.

Пра тое, ці можа паэзія дапамагчы нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, што такое нон-фікшэн у літаратуры і якое значэнне мае мова для развіцця культуры, а культура — для развіцця грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Комар.

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.