Колькі ўлады зэканомяць, адвязаўшы "дэкрэтную" дапамогу ад сярэдняй зарплаты

Мінпрацы кажа аб новых падыходах да выплаты дапамог / Reuters
Мінпрацы кажа аб новых падыходах да выплаты дапамог / Reuters

Мінпрацы бачыць неабходнасць адвязаць дапамогу па доглядзе за дзецьмі да 3 гадоў ад сярэдняй зарплаты па краіне — і прывязаць іх да заробку аднаго з бацькоў, які сыходзіць у дэкрэт. Пра гэта ў эфіры СТБ расказала Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч:

— ...мы бачым, што, можа, трэба пераходзіць на новыя падыходы па выплаце дапамог. Прывязвацца не да сярэдняй па краіне, а да зарплаты мамы, паколькі сярэдняя была цікавая ў 90-я, калі мама нараджала ў 22. У яе нічога яшчэ не было. А калі сёння мама нараджае ў 28-29, яна ўжо прафесійна выявіла сябе, у яе ўжо ёсць свой даход, у яе ёсць ужо фінансавая стабільная сітуацыя.

Сколько власти сэкономят, отвязав “декретное” пособие от средней зарплаты
Ірына Касцевіч у перадачы СТБ / ctv.by

Паводле грубых падлікаў, у такім выпадку сярэднія "дэкрэтныя" знізяцца прыкладна на 15,5%. Калі зараз дапамогу па доглядзе за першым дзіцем складае 472 рублі, то застанецца толькі 393 рублі.

Паколькі ў дэкрэтны адпачынак у Беларусі звычайна сыходзяць жанчыны (іх 99%, а мужчын — не больш за 1%), то разлікі Еўрарадыё зрабіла ад іх заробкаў.

Па дадзеных Ірыны Касцевіч, на дапамогі па доглядзе за дзецьмі за год траціцца 1,5 млрд рублёў. Значыць, калі прывязаць іх не да сярэдняга, а да "жаночага" сярэдняга заробку, гадавыя адлічэнні на гэтыя дапамогі знізяцца на 15,5%, або на 235,5 млн рублёў. Гэта прыкладна $93 млн па цяперашнім курсе долара.

Міністр адзначыла, што да 28-29 гадоў жанчыны ў асноўным матэрыяльна забяспечаныя. А калі працоўнага стажу не было наогул? Тады не будзе і дапамогі? Сёння маці, якія не працавалі, але нарадзілі дзяцей і атрымліваюць дапамогу, каля 20% ад агульнай колькасці. На жаль, атрымаць каментар у Мінпрацы аб тым, як дапамогі будуць вылічвацца ў такіх выпадках, нам не ўдалося.

Акрамя таго, планаваная сістэма выплаты дапамог павялічвае разрыў у даходах. Бо тыя, хто атрымліваюць вялікія заробкі, будуць атрымліваць і вялікія дапамогі. А бацькам з невялікімі даходамі дзяржава зрэжа падтрымку.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі