Паўночная Карэя вырашыла ізноў папужаць свет: там заявілі, што за суткі 800 тысяч чалавек пагадзіліся ўступіць у армію, каб ваяваць супраць ЗША. “Добраахвотнікаў” збіраюць па ўсёй краіне. Відавочна, на камеры, бо які практычны сэнс усяго гэтага — пакуль не вельмі зразумела.
КНДР ідзе на такія крокі на фоне новых вайсковых вучэнняў ЗША ў рэгіёне. Раней Пхеньян паказальна некалькі разоў пускаў свае ракеты, каб паказаць, што можа ўступіць у бой у выпадку агрэсіі.