КНДР хоча адправіць сотні сілавікоў на акупаваную Расіяй тэрыторыю Украіны

Паўночная Карэя вырашыла паслаць сваіх байцоў на вайну / Reuters
Паўночная Карэя вырашыла паслаць сваіх байцоў на вайну / Reuters

Паўночная Карэя хоча адправіць сотні сілавікоў на акупаваную Расіяй тэрыторыю Украіны — у "Л/ДНР". Мяркуецца, што гэта будуць вайскоўцы і паліцэйскія, піша dailynk.com.

Улады КНДР у студзені даручылі адабраць для гэтай місіі маладых людзей ва ўзросце ад 19 да 27 гадоў. Яны павінны быць жанатыя. Лічыцца, што гэта спыніць сілавікоў ад дэзерцірства падчас "камандзіроўкі".

Выданне паведамляе, што першая партыя з 300-500 чалавек паедзе ва Украіну ў канцы лютага ці ў сакавіку.

КНДР ужо неаднаразова абвінавачвалі ў падтрымцы Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны. Было зафіксавана, як цягнікамі ў РФ вывозіліся боепрыпасы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі