"Класічныя" альбомы N.R.M. цяпер можна легальна купіць у інтэрнэце

"Класічныя" альбомы N.R.M. цяпер можна легальна купіць у інтэрнэце

На на шэрагу інтэрнэт-платформаў у легальным доступе для праслухоўвання і куплі з'явіліся шэсць альбомаў і адна складанка рок-гурту N.R.M. 

Альбомы можна набыць на Amazon, Apple Music і Google Play, а таксама паслухаць на сэрвісах Spotify, VK, Youtube Music і "Звук".

Купіць можна наступныя альбомы: ŁaŁaŁaŁa (1995); Odzirydzidzina (1996); Pašart hramadzianina N.R.M. (1998); Try čarapachi (2000); Dom kultury (2002); Spravazdača 1994—2004 (2004); 06 (2007).

Дарэчы, песні N.R.M., "Крамбамбулі" ды іншых сваіх праектаў Лявон Вольскі і раней выкладаў на Soundcloud для вольнага праслухоўвання. Аднак цяпер альбомы можна менавіта купіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі