Кіроўца, які ўцякаў ад сілавікоў каля Мотавела, атрымаў 12 сутак арышту

Сілавікі каля Мотавелазавода / Еўрарадыё
Сілавікі каля Мотавелазавода / Еўрарадыё

Кіроўца, чыё брутальнае затрыманне каля Мотавелазавода патрапіла на відэа, атрымаў 12 сутак.

Жонка вадзіцеля Ульяна распавяла, што ён хацеў выратаваць хлопца, за якім гналіся сілавікі. У ГУУС рассказалі, што кіроўцу пераследавалі таму што ён не спыніўся па патрабаванні ДАІ, паведамляе tut.by.

Сітуацыя адбылася 18 жніўня ў раёне 17 гадзін. У гэты час удзельнікі "Партызанскага маршу" былі ўжо ў раёне праспекта Ракасоўскага. Як раз у гэты момант у раёне Мотавелазавода сілавікі кропкава затрымлівалі людзей.

"Кіроўца праігнараваў патрабаванне інспектараў ДАІ аб спыненні транспартнага сродку. Нарад ДПС пачаў пераслед, да якога далучыўся іншы спецтранспарт АУС. Кіроўца быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ", - распавялі ў ГУУС Мінска.

Жонка затрыманага кіроўцы, распавяла што яе муж ехаў у машыне разам з сябрамі. Праязджаючы ў раёне Мотавела, ён убачыў як за хлопцам бягуць сілавікі і вырашыў яго выратаваць.

У выніку затрымалі ўсіх, хто быў у машыне. У аўторак, 20 кастрычніка, адбыўся суд. Кіроўца атрымаў 12 сутак арышту, яго сябар — 14, жонка сябра атрымала штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі