Кіраўніком Нацыянальнага агенцтва па турызме стаў 29-гадовы Павел Сапоцька

Кіраўніком Нацыянальнага агенцтва па турызме стаў 29-гадовы Павел Сапоцька

Кіраўніком Нацыянальнага агенцтва па турызме стаў 29-гадовы Павел Сапоцька. У пятніцу яго прадставілі калектыву, паведамляе TUT.by. Амаль тры гады ён быў дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Сапоцька — ураджэнец Маладзечна, культуролаг. Раней была неафіцыйная інфармацыя, што ён можа працаўладкавацца ў дэпартаменце турызму Мінспорту. У новую для сябе сферу Павел Сапоцька ідзе з выдатным настроем.

Апошнім часам звольнена некалькі дырэктараў музеяў — у Магілёве Аляксей Бацюкоў, у НясвіжыСяргей Клімаў. Змяніўся дырэктар і ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Але выпадак Сапоцькі іншы — ён атрымаў новую кіраўнічую працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі