Вы тут

Кіраўнік СБУ заявіў пра пагрозу Украіне з боку Беларусі

Іван Баканаў / tsn.ua

Кіраўнік СБУ Іван Баканаў заявіў пра пагрозу Украіне з боку Беларусі. У сваім выступе ў Кіеве на форуме "Украіна 30. Бяспека краіны" ён падкрэсліў, што наша краіна з'яўляецца патэнцыйным саюзнікам РФ у выпадку ўварвання расійскіх войск на ўкраінскую зямлю. "Не варта забывацца пра Беларусь", — заявіў Баканаў.

На тым жа форуме ў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага спыталіся, ці гатовая Украіна да ўварвання не толькі з боку Данбасу, але і Крыму ды Беларусі? "Ці гатовы мы, ці гатовы свет, ці гатовая Еўропа да паўнамаштабнай вайны? гаварыў Зяленскі. — Я думаю, што ніхто не гатовы". Паводле яго слоў, калі б Расія напала на Украіну, "гэта можа быць сусветная вайна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.