Кіраўнік партала av.by з’ехаў на Кіпр, каб не трапіць пад мабілізацыю

Дзмітрый Геранін / facebook.com/geranin

Гендырэктар найбольшага ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-партала av.by Дзмітрый Геранін тэрмінова з’ехаў на Кіпр, каб пазбегнуць расійскай мабілізацыі.

“Я вельмі разлічваю вярнуцца ў Мінск, але пакуль тут, у Лімасоле. Склаў жыццё ў заплечнік і, калі так падумаць, у дарогу спатрэбілася толькі брытва і зубная шчотка”,напісаў ён у Фэйсбуку.

35-гадовы Дзмітрый Геранін — грамадзянін Расіі, хоць нарадзіўся у Эстоніі, адзначае БАЖ. Пасля заканчэння Самарскага дзяржаўнага ўніверсітэта ён працаваў з інтэрнэт-праектамі ў Маскве.

У лютым 2017 года Геранін переехаў у Беларусь і пачаў кіраваць аўтамабільным парталам av.by. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.