Вы тут

Кіраўнік МЗС Украіны не выключае ўвядзення санкцый супраць Лукашэнкі

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба і Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль / сайт МЗС Украіны​

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба не выключыў увядзення санкцый у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні кіраўнікі МЗС краін ЕЗ ухвалілі прапанову ўнесці ў санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыю выбараў і падаўленне пратэстаў, а таксама кіраўніка Беларусі.

Кулеба нагадаў, што Украіна далучылася да першай хвалі санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, але пастановы ў дачыненні да Лукашэнкі ў афіцыйнага Кіева пакуль няма.

"Што тычыцца якіх-небудзь новых санкцый, то мы дзейнічаем па ўзгодненым алгарытме, то-бок спачатку Еўрасаюз прымае санкцыі, і далей будзем разглядаць магчымасць далучыцца да іх", — цытуе словы Кулебы "Европейская правда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.