Вы тут

Кіраўнік АМАП: мы гатовыя да новых акцый пратэсту

Кіраўнік АМАП Дзмітрый Балаба / СТБ

Кіраўнік мінскага АМАП Дзмітрый Балаба у інтэрв'ю Рыгору Азаронку распавёў аб гатоўнасці свайго падраздзялення да вясновых пратэстаў.

Але што тычыцца вясновых акцый, як бы ні спрабавалі нашы апаненты паказаць нейкую карцінку, паспрабаваць надзьмуць нейкую фальшывую сітуацыю – у іх нічога не атрымаецца. Мы з вамі бачым гэтыя ўкіды, фэйкі, маршы так званыя, якія праходзяць у раёнах…

Балаба лічыць, што "такім чынам сёння спрабуюць стварыць карцінку, спрабуюць яе падаць, паказаць".

Яшчэ раз хачу сказаць, што падраздзяленні гатовыя да выканання задач любога роду, звязаных з абаронай канстытуцыйнага ладу, з абаронай і аховай грамадскага парадку. І мы выканаем тыя пастаўленыя задачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.