Вы тут

Кіпр закрыў паветраную прастору для беларускіх самалётаў

Кіпр закрыіўся для беларускіх самалётаў / Еўрарадыё

Кіпр далучыўся да шэрагу краін, якія закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў.

Дарэчы, чытач "Нашай нівы" Зміцер Каспяровіч сказаў, што ён не змог выляцець з Кіпра яшчэ ў суботу, 29 траўня. Па яго словах, на Кіпры застаюцца каля паўтысячы беларускіх турыстаў.

"Нам 28 мая паведамілі, што рэйс Belavia не адбудзецца. Самалёт Мінск — Ларнака ў той дзень нават не вылятаў на Кіпр. Цяпер эвакуацыі на Кіпры чакае прыкладна 400-500 беларусаў. Абяцаюць адмысловы рэйс, які вывезе людзей, але калі ён будзе — невядома", — паведаміў Каспяровіч.

Ён дадаў, што яго пражыванне на гэты час аплочвае турфірма, бо гэты выпадак падпадае пад страхоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.