Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі СКА — 3:5

Заўзятары мінскага "Дынама" / hcdinamo.by
Заўзятары мінскага "Дынама" / hcdinamo.by

8 снежня ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" прайграла СКА з Санкт-Пецярбурга — 3:5 (1:0, 0:3, 2:2).

СКА — лідар лігі. Нават калі ён не ў самым моцным складзе, яму супрацьстаяць нялёгка. Дынамаўцы першыя адкрылі лік (Вадзім Мароз вызначыўся на 7-й хвіліне), але ў другім перыядзе госці выйшлі наперад — 1:3 (тры шайбы былі закінутыя за чатыры хвіліны). У трэцім перыядзе гаспадары пляцоўкі здолелі зраўняць лік, але СКА закінуў яшчэ дзве шайбы.

19 снежня ў "Дынама" чарговы складаны хатні паядынак — з ЦСКА.

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі СКА — 3:5
t.me/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі