КДК: у "Нардзіне" артапедычныя аперацыі праводзілі з парушэннямі

КДК: у "Нардзіне" артапедычныя аперацыі праводзілі з парушэннямі

Камітэт дзяржаўнага кантроля Беларусі ў чацвер заявіў, што ў прыватным медцэнтры "Нардзін" на працягу дзесяцігоддзя з парушэннямі праводзіліся артапедычныя аперацыі. "Сістэматычна аказваліся... без наяўнасці ліцэнзіі... на іх правядзенне ў аперацыйным аддзяленні цэнтра па вул. Бехцерава ў Мінску", — гаворыцца ў паведамленні. А высветліў гэта Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Тыдзень таму з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра візіт супрацоўнікаў ДФР у "Нардзін". Сцвярджаецца, што "кіраўніцтва медцэнтра ведала пра забарону правядзення артапедычных аперацый", але была мэта "атрымання дадатковага прыбытку". Іх праводзілі пад выглядам хірургічных.

КДК падкрэслівае, што маюцца разнастайныя доказы згаданых парушэнняў. Таксама заяўляецца, што аперацыйнае аддзяленне медцэнтра "па сваіх характарыстыках і параметрах не адпавядала патрабаванням Міністэрства аховы здароўя для аказання ў ім артапедычных аперацый, з-за чаго не быў атрыманы спецыяльны дазвол (ліцэнзія)". Сцвярджаецца, што выяўлены "факты ўхілення ад выплаты падаткаў уладальнікамі медыцынскага цэнтра на суму больш за 500 тысяч рублёў" і што "яны прызналі віну і гатовы кампенсаваць страты бюджэту" (было вядома, што іх часова затрымлівалі).

Кантралёры пішуць, што ў дзейнасці прыватных медцэнтраў Беларусі "маюцца парушэнні па цэнаўтварэнні на паслугі і факты навязвання паслуг". Асобныя з іх "аператыўна" пачалі выконваць рэкамендацыі КДК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі