КДБ Беларусі папоўніў спіс "тэрарыстаў"

Будынак КДБ у Мінску
Будынак КДБ у Мінску

На сайце КДБ быў абноўлены спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". З канца траўня спіс павялічыўся яшчэ на 9 прозвішчаў.

Каля паловы з новых "тэрарыстаў" прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі. Іх абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК РБ). Падставай для крымінальнага пераследу гэтых людзей зрабіліся каментары ў інтэрнэце, якія яны пакінулі пасля перастрэлкі ў мінскай кватэры. Тады загінулі гаспадар кватэры Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. "Тэрарыстаў"-каментатараў чацвёра, усе яны — жыхары Гродзенскай вобласці. Гэта 29-гадовы Аляксандр Гаўрылік, 34-гадовы Аляксандр Пятрашка, 46-гадовая Аксана Каспяровіч і 31-гадовы Андрэй Кандратовіч.

У спіс таксама трапілі яшчэ тры жыхары Гродзенскай вобласці: 50-гадовы Андрэй Ражкоў, 24-гадовы Яўген Блахінскі і 43-гадовы Юрый Жукоўскі. Усіх трох абвінавачваюць па тым жа арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы). Блахінскага і Жукоўскага — яшчэ і па артыкуле "масавыя беспарадкі". Двое новых "тэрарыстаў" — гэта 40-гадовы Аляксей Маеўскі з Мінскай вобласці (яго таксама абвінавачваюць паводле арт. 130 КК РБ), а таксама 20-гадовая Данута Перадня (яе абвінавачваюць паводле арт. 361 за заклікі да санкцый).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі