Карпянкоў заявіў, што беларускія апазіцыянеры за мяжой "заслугоўваюць смерці"

Мікалай Карпянкоў / sb.by

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў у эфіры тэлеканала СТБ, што беларускія апазіцыянеры за мяжой "заслугоўваюць смерці". Ён гаварыў, што яны "ашалелі і дэградавалі", у іх нібыта "усяліўся д'ябал". Таму генерал лічыць, што адносіцца да гэтых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі трэба, як да "шалёных сабак".

Гэта не першая скандальная заява Карпянкова, агучаная ім на дзяржаўным тэлебачанні. Падчас масавых пратэстаў 2020-га ў Беларусі ён ачольваў ГУБАЗіК і асабіста ўдзельнічаў у разгонах пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.