Кароль Карл III прызначыў Рышы Сунака прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі

Кароль Карл III прызначыў прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Рышы Сунака twitter.com/RoyalFamily
Кароль Карл III прызначыў прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Рышы Сунака twitter.com/RoyalFamily

Кароль Вялікабрытаніі Карл III прызначыў Рышы Сунака прэм'ер-міністрам краіны. З 2020-га да 2022-га Сунак узначальваў Міністэрства фінансаў. Напярэдадні яго абралі кіраўніком Кансерватыўнай партыі.

Сунаку 42 гады, ён стаў самым маладым брытанскім прэм'ерам у сучаснай гісторыі. Дэвіду Кэмерану, калі яго прызначылі кіраўніком урада, было 43 гады. 43 было і Тоні Блэру, калі ён стаў прэм'ерам.

Папярэдні прэм'ер Вялікабрытаніі Ліз Трас правяла ў крэсле прэм'ера крыху больш за месяц. Яна змяніла на гэтай пасадзе Борыса Джонсана ў пачатку верасня 2022-га, а ўжо ў канцы кастрычніка падала ў адстаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі