Вы тут

Карціну Бэнксі купілі за $95 тысяч і спалілі ў жывым эфіры

Карціна, якую знішчылі / twitter.com/BurntBanksy

Карціну знакамітага вулічнага мастака Бэнксі купілі за $95 тысяч і... спалілі ў жывым эфіры. Каб стварыць віртуальны актыў, неўзаемазамяняльны такен, піша meduza.io.

Блокчэйн-кампанія набыла чорна-белы трафарэт яшчэ ў студзені. На карціне высмейваюцца калекцыянеры мастацтва. 3 сакавіка ў Брукліне яе спалілі. За гэтым можна было назіраць у жывым эфіры ў Twitter. Створаны NFT-токен выставяць на продаж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.