“Канікулы” ў Сочы, мабілізацыя і акупацыя — стрым з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Расія працягвае мабілізацыю ўсіх, хто не паспеў уцячы за мяжу, рапартуе пра амаль стаадсоткавую згоду жыхароў акупаваных тэрыторыў Украіны далучыцца да краіны-агрэсара і пагражае ядзерным ударам як мінімум па Украіне. Захад дэманструе гатоўнасць не спалохацца гэтых пагроз і працягвае пастаўляць Украіне зброю. Адзіны хаўруснік Пуціна ў гэтай вайне ўжо каторы дзень сядзіць у Сочы, і інфармацыі пра тое, на што Лукашэнка пагодзіцца ў сваёй падтрымцы расійскага акупанта, няма.

Ці ёсць у Лукашэнкі магчымасці для манеўру ў пытанні “прызнаць/не прызнаць” вынікі “рэферэндуму”? Чым такое прызнанне пагражае, ці чакаць беларусам мабілізацыі і ў якім выглядзе Лукашэнка далучыць Беларусь да расійскай вайны ва Украіне? Ці гатовая Украіна да адкрыцця “беларускага фронту” і як на падзеі рэагуе Пераходны кабінет на чале з Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі