Вы тут

Кангрэс УЕФА 2021 года перанеслі з Беларусі ў Швейцарыю

УЕФА перанесла свой кангрэс з Беларусі ў Швейцарыю / Reuters

Выканкам УЕФА вырашы, што кангрэс 2021 года пройдзе не ў Мінску, а ў швейцарскім Ньёне. Пра адпаведнае рашэнне паведамляецца на сайце Еўрапейскай футбольнай асацыяцыі. 

Гэты перанос тлумачыцца "арганізацыйнымі і аперацыйнымі цяжкасцямі". Першапачаткова кангрэс быў запланаваны на 2 сакавіка 2021 года ў Мінску.

Таксама паведамляецца, што цягам бліжэйшага паўгода ўсе карпаратыўныя мерапрыемствы УЕФА будзе прымаць Швейцарыя.

Гэта значыць, што акрамя кангрэса ў Ньёне пройдуць запланаваныя на снежань 2020-га і сакавік 2021-га пасяджэнні Выканаўчага камітэта УЕФА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.