Кандыдатаў у начальнікі будуць правяраць праз сістэму распазнавання твараў

У Беларусі плануюць правяраць праз сістэму апазнавання твараў кандыдытаў пры прыёме на працу ў дзяржорганы ці пры павышэнні на пасадзе. Пра гэта напісала дзяржгазета "Вестник Могилева". 

Асноўная задача такой праверкі — высветліць, ці не ўдзельнічаў чалавек у масавых акцыях пратэсту. Праверку мяркуюць праводзіць у МУС, там ужо падбіраюць кандыдатаў як на працу з софтам, так і фізіянамістаў.

Распрацоўшчык прадукта пакуль не называецца. Але паведамляецца, што кансультацыі вядуць шэраг расійскіх распрацоўшчыкаў такіх прадуктаў, у тым ліку і тыя, хто падтрымлівае працу софту ад "NtechLab".

Дарэчы, "Вестник Могилева" не выключае, што кандыдатаў на працу ў дзяржструктурах будуць правяраць і на паліграфе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.