Вы тут

Канапацкая — Ціханоўскай: Калі няма чым карміць дзяцей — напішыце, я дапамагу

Святлана Ціханоўская і Ганна Канапацкая

Ганне Канапацкай не спадабалася, што БЧБ-сцяг, на якім распісалася Святлана Ціханоўская, выставілі на аўкцыён на eBay. Канапацкая звярнулася да Ціханоўскай у твітары:

"Святлана Ціханоўская, калі вам так патрэбныя грошы, дзяцей няма чым карміць, ці прыхварэў хто, напішыце, я дапамагу".

Ну проста можа вам было цікава, чым Канапацкая займаецца пасля выбараў.

Дарэчы, за сцяг ужо прапануюць $6300. Грошы збіраюцца не для Ціханоўскай — сродкі ад яго продажу пойдуць на падтрымку пратэстнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.