Канадскіх спартоўцаў заклікаюць патлумачыць, чаму яны гуляюць у Беларусі і Расіі

Канадскі сцяг / pixabay.com
Канадскі сцяг / pixabay.com

Канадскія спартоўцы, якія працягваюць гуляць у Беларусі і Расіі, павінныя растлумачыць грамадству сваё рашэнне. Так прэс-сакратар МЗС Канады Адрыен Бланшар пракаментаваў выступ канадскіх хакеістаў у Расіі ды Беларусі.

"Вайна прэзідэнта Пуціна супраць Украіны — гэта вайна супраць свабоды, супраць дэмакратыі, супраць правоў украінцаў і ўсіх людзей вызначаць сваю будучыню. Мы, канадцы, шануем гэтыя каштоўнасці. Спартоўцы, якія вырашылі гуляць і асацыявацца з Расіяй і Беларуссю, павінныя растлумачыць сваё рашэнне грамадскасці", — прыводзіць tribuna.com словы Бланшара.

Дарэчы, за мінскае "Дынама" гуляюць сем канадскіх хакеістаў: Джон Гілмар, Марк Барберыа, Шон Лалондэ, Брэндан Козун, Нік Мерклі, Раян Спунер і Седрык Пакет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі