"Камунарка" хоча цалкам перайсці на свае паўфабрыкаты з какава-бабоў

Цукеркі фабрыкі "Камунарка" / tribuna.ee
Цукеркі фабрыкі "Камунарка" / tribuna.ee

Кандытарская фабрыка "Камунарка" хоча адмовіцца ад імпарту какава-прадуктаў з ЕС і павялічыць вытворчасць уласнай сыравіны. Паводле звестак рэсурсу "Позірк", агульны аб'ём інвестыцый у праект ацэньваецца ў 46 млн.еўра. Мяркуецца, што ў перспектыве з'явіцца імпартазамяшчальная вытворчасць поўнага цыкла па перапрацоўцы какава-бабоў.

У тлумачальнай запісцы да праекта гаворыцца, што ў цяперашні час "кандытарская галіна Беларусі выкарыстоўвае какава-паўфабрыкаты, імпартаваныя з ЕС, а вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў па перапрацоўцы какава-бабоў не могуць у поўным аб'ёме задаволіць патрэбу ў сыравіне". Прадпрыемства можа вырабіць толькі 40% неабходных паўфабрыкатаў, а "астатнія 60% імпартуюцца з краін Еўропы".

Новая ж вытворчасць дазволіць цалкам забяспечыць сыравінай не толькі "Камунарку", але і іншыя беларускія кандытарскія прадпрыемствы. А лішкі беларускіх какава-прадуктаў улады плануюць прадаваць на экспарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі