Кампанія з Беларусі плануе дапамагаць шыць у Чачні форму для вайскоўцаў РФ

Канцэрн "Беллегпрам" дапаможа ў забеспячэнні расійскіх вайскоўцаў / ria.ru
Канцэрн "Беллегпрам" дапаможа ў забеспячэнні расійскіх вайскоўцаў / ria.ru

Кампанія з Беларусі — вытворца тэкстылю "Магатэкс" — сёлета будзе дапамагаць шыць у Чачні форму для расійскіх вайскоўцаў. Яе партнёр — чачэнская кампанія "Эрзу". Пра гэта паведаміў ТАСС міністр прамысловасці і энергетыкі рэспублікі Адам Хакімаў. Ён адзначыў, што "Магатэкс" — "найбуйнейшы вытворца вайсковага адзення Рэспублікі Беларусь".

Кампаніі падпісалі пагадненне на 50 млн расійскіх рублёў (655 тысяч долараў). Выпускаць і прадаваць форму збіраюцца ў Чачні. "Ёсць даручэнне кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава наладзіць у рэгіёне вытворчасць адзення для патрэб СВА ["спецыяльнай вайсковай аперацыі" — вайны ва Украіне]".

А яшчэ прадстаўнікі лёгкай тэкстыльнай прамысловасці Беларусі зацікавіліся адкрыццём у Чачні "мультыбрэндавых крамаў, закліканых замяніць еўрапейскія брэнды". У Грозны прыехала дэлегацыя з РБ на чале з кіраўніцай дзяржаўнага канцэрна "Беллегпрам" Таццянай Лугінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі