Вы тут

Кампанія "LIQUI MOLY" адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі ў Беларусі

Кампанія "LIQUI MOLY" / yandex

 

Нямецкая кампанія па вытворчасці аўтамабільных алеяў "LIQUI MOLY" адмовілася спансіраваць ЧС-2021, калі ён будзе праходзіць у Беларусі

"Бягучая сітуацыя ў Беларусі, а таксама палітыка ўрада, абыходжанне з дэманстрантамі і відавочныя парушэнні правоў чалавека глубока супярэчаць перакананням і каштоўнасцям LIQUI MOLY. Па гэтай прычыне LIQUI MOLY адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, калі камітэт IIHF захавае рашэнне аб правядзенні спаборніцтваў ў Беларусі".

Раней таксама кампаніі Nivea, Škoda і Tissot адмовіліся спансіраваць ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Беларусі.

"LIQUI MOLY"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.