Кампанія Алексіных атрымала выключнае права на імпарт награвальнага тытуню

"Табакерка" кампаніі "Энерга-ОІЛ" / з архіву Еўрарадыё​
"Табакерка" кампаніі "Энерга-ОІЛ" / з архіву Еўрарадыё​

Аляксандр Лукашэнка сваім указам падаў кампаніі "Энерга-ОІЛ" выключнае права на ажыццяўленне імпарту некурыльных тытунёвых вырабаў (тытуню награвальнага "HEETS"). Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Адзначаецца, што ўказ падпісаны "ў мэтах стварэння дадатковых умоў для абароту тытунёвых вырабаў".

Такім чынам, кампанія стане адзіным імпарцёрам у Беларусь некурыльных тытунёвых вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах IQOS.

Кампанія "Энерга-ОІЛ" з'яўляецца афіцыйным дыстрыбутарам тытунёвай прадукцыі Philip Morris International на тэрыторыі Беларусі. Яна ж з 2019 года запусціла ў краіне продажу сістэм IQOS. Акрамя гэтага кампанія з'яўляецца адзіным беларускім аператарам па продажы тытунёвых вырабаў ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман".

Да нядаўняга часу кампанія належала бізнесоўцу Аляксею Алексіну, аднак у сярэдзіне студзеня з'явілася інфармацыя, што ён перапісаў свае актывы на сыноў. Эксперты не выключаюць, што на гэты крок бізнесовец мог пайсці з прычыны санкцый ЕС. У рамках трэцяга пакета санкцый пад абмежаванні трапіла кампанія Synesis, доляй у якой таксама валодаў Алексін. Пасля таго як Synesis аказалася ў санкцыйным спісе, Алексін выйшаў з яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі