Каля 50 паваленых дрэў і сотні вёсак без святла — вынікі непагадзі ў Беларусі

МНС паведамляе пра 47 выпадкаў падзення дрэў​ / mchs.gov.by
МНС паведамляе пра 47 выпадкаў падзення дрэў​ / mchs.gov.by

Ратавальнікі і энергетыкі падвялі вынікі ўчарашняй непагадзі. Моцны вецер рваў лініі электраперадач і валіў дрэвы.

Вецер, парыва якога дасягалі 22 м/с, вырваў каля 50 дрэў, паведамілі ў МНС. Гэта толькі тыя выпадкі, якія атрымалася адсачыць.

Больш за ўсё такіх выпадкаў было ў Мінскай вобласці (19). Аб 10 паваленых дрэвах вядома ў Мінскай і аб 10 — у Брэсцкай абласцях. Адзінкавыя выпадкі зафіксаваныя Віцебскай (3), Магілёўскай (3) і Гомельскай (2) абласцях. З-за падзення дрэў былі пашкоджаныя 2 аўтамабілі.

Акрамя таго, вецер пашкодзіў дахі 2 жылых дамоў і аднаго сельгасбудавання.

Около 50 упавших деревьев и сотни деревень без света — итоги непогоды в Беларуси
Вецер пашкодзіў і дахі / mchs.gov.by

Без электрычнасці некаторы час знаходзіліся жыхары каля 400 населеных пунктаў. Прычым больш за ўсё, па словах энергетыкаў, пацярпела Мінская вобласць. На яе долю прыйшлася большая частка ўсіх адключэнняў.

За суткі (да 6 гадзін раніцы 4 мая) энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 391 населенага пункта, распавялі ў "Белэнерга".

Без электрычнасці заставаліся толькі 4 трансфарматарныя падстанцыі, удакладнілі ў МНС.

На 4 траўня сіноптыкі таксама абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — зноў вецер, які можа ўзмацняцца да 15-20 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі