Калі "пахан" не паважае: ці прымальна Лукашэнку звяртацца на "ты" да чыноўнікаў

"Гэй ты, давай справаздачу" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Гэй ты, давай справаздачу" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка ў публічнай прасторы часта пераходзіць на "ты" ў размове. Так ён звяртаецца не толькі да беларускіх чыноўнікаў, але і да людзей, з якімі сустракаецца ў часе паездак па Беларусі. Пры гэтым суразмоўцы кажуць яму не "ты", а "Вы", называюць па імені і імені па бацьку або згадваюць яго пасаду.

Ці дапушчальна па статусе для Лукашэнкі "тыкаць" направа-налева? Чаму ніхто дагэтуль прылюдна не зрабіў яму заўвагу? Да каго можна звяртацца на "ты"? Пра гэта Еўрарадыё расказвае спецыяліст па свецкім і дзелавым этыкеце. Па меркаваннях бяспекі мы не называем яго імя.

 

Не могуць сабе дазволіць сказаць тое самае ў твар

Когда “пахан” не уважает: допустимо ли Лукашенко обращаться на “ты” к чиновникам
Аляксандр Лукашэнка размаўляе з чыноўнікамі ў часе візіту на малаказавод / скрыншот "ПУЛ первого"

Чаму тыя, з кім мае зносіны Лукашэнка, не "тыкаюць" публічна ў адказ?

— У апісаным вамі выпадку відавочна, што тыя, хто чуе ад названай персоны "ты", не могуць сабе дазволіць у твар сказаць тое самае. Іх узровень сацыяльнага інтэлекту і інстынкт самазахавання не дапускаюць такой вольнасці, — адказвае Еўрарадыё спецыяліст па этыкеце. — Самавольны пераход на "ты" ў гэтым выпадку дэманструе максімальнае скарачэнне дыстанцыі і адмову суразмоўцу ў захаванні асабістых межаў. Праламаць межы і падпарадкаваць сваёй волі — адзіная мэта гэтай маніпуляцыі.

Зварот на "ты" ў публічнай прасторы — дэманстрацыя паблажлівага, блізкага, панібрацкага стаўлення. Гэтым нярэдка грашаць людзі з заніжанай самаацэнкай, каб падкрэсліць перад навакольнымі свой асаблівы статус, і практычна заўсёды — асобы з неразвітым сацыяльным інтэлектам і атрафаванай эмпатыяй. Ім цяжка вызначаць іерархіі ў соцыуме і карэктаваць свае паводзіны ў адпаведнасці з сітуацыяй. Вы падобнае назіраеце, калі вам даводзіцца мець зносіны з людзьмі з сіндромам Даўна або Аспергера.

Когда “пахан” не уважает: допустимо ли Лукашенко обращаться на “ты” к чиновникам
Аляксандр Лукашэнка ў асяроддзі чыноўнікаў / "ПУЛ первого"

Хам, няветлівы, дзеравеншчына, нахабнік, грубіян, ахламон

У такім выпадку як можна ахарактарызаваць таго, хто публічна "тыкае" людзям, а тыя ў адказ не могуць сказаць "ты"?

— Чалавек, які дзейнічае такім чынам, у адукаваных і культурных колах называецца хамам, няветлівым, дзеравеншчынай, нахабнікам, грубіянам, ахламонам. Усе іншыя найменні ляжаць за межамі дыскурсу культурных і адукаваных людзей, — тлумачыць спецыяліст па этыкеце.

А калі не прывязвацца да сацыяльнага статусу, то ці дапушчальныя такія паводзіны для мужчыны, джэнтльмена?

— Каб прытрымлівацца правілаў джэнтльмена, для пачатку трэба быць джэнтльменам. Дэкласаваныя элементы і неадукаваныя правінцыялы плявалі з Пізанскай вежы на любыя правілы этыкету і нормы цывілізаваных зносін.

Когда “пахан” не уважает: допустимо ли Лукашенко обращаться на “ты” к чиновникам
Аляксандр Лукашэнка / Yauhen Yerchak / EPA

Калі можна "тыкаць"?

Удакладняем у спецыяліста па этыкеце: у якіх выпадках дапушчальная камунікацыя з ужываннем займеннікі "ты"?

— Зварот на "ты" — прыкмета блізкіх асабістых адносін: дзяцей і бацькоў, каханкаў (у гома- і гетэрасексуальных парах, свінгер-групах), даўніх сяброў. Па змоўчанні да любога чалавека, старэйшага за чатырнаццаць гадоў, трэба звяртацца на "Вы", калі не было вырашана інакш.

Ініцыятыву пераходу на "ты" можа сабе дазволіць толькі старэйшы (па ўзросце або статусе) у дачыненні да малодшага. Гэта павінна гучаць у выглядзе прапановы: "Дазволіце перайсці на "ты"?" і ніколі ў выглядзе самавольнага пераходу. Пры гэтым бок, якому прапануюць перайсці на "ты", мае права адмовіцца і настаяць і на далейшым звароце на "Вы". У міжгендарных адносінах пераход на "ты" можа прапанаваць дама мужчыну і ніколі мужчына даме.

Муж і жонка і блізкія людзі могуць звяртацца адно да аднаго на "ты", але ў дзелавой і пратакольнай абстаноўцы ў прысутнасці трэціх асоб ім варта перайсці на "Вы" — так, як да іх будуць звяртацца іншыя людзі.

Дзелавыя і, тым больш, пратакольныя адносіны не прадугледжваюць блізкасці, якая можа стаць падставай для публічнага звароту на "ты". Ніколі, — рэзюмуе спецыяліст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі