Калбаска: “Што ад душы — тое па-беларуску” — такой ідэяй жыву

Калбаска: “Што ад душы — тое па-беларуску” — такой ідэяй жыву

3 верасня госць Еўрарадыё — выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прафесар Аляксандр Калбаска.

Без ведання гісторыі сваёй краіны, свайго народа, свайго роду, у рэшце рэшт, у нацыі няма будучыні. Гэтыя словы мы чулі не адзін раз, але гэта сапраўды так, перакананы прафесар Аляксандр Калбаска. Сучасная Беларусь таму яскравы прыклад. Краіна, дзе толькі цяпер пачынае абуджацца цікавасць да матчынай мовы, нацыянальных сімвалаў, гісторыі і культуры продкаў. 

Пра тое, як дапамагчы і ўмацаваць гэтую цікавасць і пры чым тут сумленне — чалавечае і грамадзянскае, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Аляксандрам Калбаскам

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі