Вы тут

Калаўр зрабіў заяву пра сітуацыю з неплацежаздольнымі прадпрыемствамі

Павел Калаўр / /president.gov.by

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаўр зрабіў заяву пра сітуацыю з неплацежаздольнымі прадпрыемствамі "з назапашаным у іх крэдытных партфелем". "Банкі ўжо, можна сказаць, вычарпалі ліміт прыняцця на сябе рызык па неплацежаздольных прадпрыемствах, цытуе яго словы БЕЛТА. — Таму тут застаюцца толькі дзве ўмовы: альбо гарантыі ўрада, альбо гарантыі аблвыканкама".

У чацвер Калаўр выступаў на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама. На ім прысутнічаў і міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Старшыня Нацбанка гаварыў пра тое, што праблем з рэсурсамі для крэдытавання ў Беларусі няма. Па словах Паўла Калаўра, шмат рэсурсаў перанакіравана праз Банк развіцця. "У прынцыпе, каля 30% выдаюцца крэдытаў выдаюцца на льготнай аснове, — гаварыў ён. — У цэлым па эканоміцы льготная працэнтная стаўка склала 6%. Пры інфляцыі дзяржава даплачвае 12% тым, хто бярэ крэдыты. Гэта суперстымулюючыя ўмовы".

"Што тычыцца бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі ў новых рэаліях, то яна носіць стымулюючы характар: прымаюцца меры, ствараюцца ўмовы, каб прадпрыемствы, рэальны сектар эканомікі маглі адаптавацца да выклікаў, новых умоў", — дадаў Калаўр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.