Вы тут

"Каларада" стаў першым фіналістам Кубка Стэнлі

Хакеісты "Каларада" пасля рашаючай перамогі / twitter.com/Avalanche

"Каларада" стаў першым фіналістам Кубка Стэнлі. Серыя ў фінале Заходняй канферэнцыі з "Эдмантанам" была выйграна з лікам 4:0. У чацвёртым матчы хакеісты "Каларада" перамаглі ў авертайме — 6:5 (1:0, 0:3, 4:2, 1:0).

У фінале Усходняй канферэнцыі змагаюцца "Рэйнджэрс" і "Тампа". Лік у серыі 2:1 на карысць першай каманды. Чацвёрты паядынак прызначаны на 8 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.