Каб зняць БЧБ-сцяг у Наваполацку ўлады хочуць абясточыць бальніцу

Адзін БЧБ-сцяг на высакавольтных правадах паралізаваў увесь Наваполацк
Адзін БЧБ-сцяг на высакавольтных правадах паралізаваў увесь Наваполацк

Улады Наваполацка хочуць абясточыць тры падстанцыі ў горадзе, каб зняць адзін БЧБ-сьцяг з высакавольтнай лініі электраперадач. З-за гэтага могуць быць праблемы з электрычнасцю ў гарадской лякарні, дзе ляжаць пацыенты з каранавірусам на ШВЛ.

Дырэктар філіяла "Полацкія электрасеткі" Ягор Кнацько падрабязна распавядае ў сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" з якімі праблемамі сутыкнецца горад, калі ўлады вырашаць адключыць тры падстанцыі:

"Прапала напружанне. І далей праблемы. Ёсць бальніца, у якой у цяперашні час у перыяд пандэміі знаходзяцца людзі на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, у тым ліку камусьці робяць аперацыю ў аперацыйнай. Прапала напружанне — праблемы. Хтосьці дома карыстаецца прыборамі нейкімі медыцынскімі, у тым ліку нейкім кардыёстымулятарам ці чымсьці яшчэ — праблемы. Нехта ў ліфце едзе — праблемы. Хтосьці едзе па цэнтральнай вуліцы горада Наваполацка, святлафоры не працуюць — праблемы. Гэта маса праблем".

Каму замінае сцяг і навошта яго трэба здымаць, у навінавым сюжэце не паведамляюць.

Многія беларусы вывешваюць БЧБ-сьцягі ў знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў.

У барацьбе з БЧБ-сімволікай ўдзельнічаюць МНС, камунальнікі і сілавікі. Невядомыя людзі ў цывільным па начах блукаюць па дварах і зразаюць БЧБ-стужачкі і зафарбоўваюць пратэстныя графіці. Цяпер да барацьбы бел-чырвона-белай сімволікай падключыліся і энергетыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі