Вы тут

Ізаляцыя: навошта Лукашэнка палохае ваеннай пагрозай з Захаду?

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

Апошнія тыдні рэпрэсіі ў дачыненні да нязгодных з вынікамі выбараў і чарговай “элегантнай перамогай” Лукашэнкі ўзмацніліся неверагодна. У гісторыі Беларусі не было такой колькасці затрыманых і асуджаных да адміністрацыйнага арышту ці штрафаў. І ўсё гэта на фоне відавочнага пагаршэння адносін з Захадам. Які, паводле Лукашэнкі, ужо лязгае зброяй ля нашых межаў.

Ці сапраўды Лукашэнка пойдзе на закрыццё межаў з Польшчай, Літвой і Украінай і як гэта можа выглядаць? Ці дапаможа закручванне гаек збіць пратэстныя настроі? Ці ўхваліць Еўракамісія прапанаваныя дэпутатамі Еўрапарламента санкцыі ў дачыненні да Беларусі і ці будзе ад іх эфект?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.