Італьянскія цыркачы са сланіхай вымушана засталася ў Беларусі

Сланіха і іншыя жывёлы ў вальеры пад Слуцкам / SlutskGorod
Сланіха і іншыя жывёлы ў вальеры пад Слуцкам / SlutskGorod

Італьянская цыркавая трупа са сланіхай і іншымі дрэсіраванымі жывёламі вымушана затрымалася ў Беларусі. Пасля нашай краіны цыркачы павінны былі выступаць у Баку. Але праз падзеі тым рэгіёне амбасада рэкамендавала артыстам не ехаць у Азербайджан.

Цяпер яны жывуць на базе цырка "Антрэ" пад Слуцкам.

— Хлопцы працавалі з намі па Беларусі, давалі тры нумары: дрэсіраваныя гусі, поні і сланіха Мара. У канцы кастрычніка мы разам едзем выступаць у гомельскі цырк, але да гэтага часу трэба неяк пратрымацца, — распавядае выданню SlutskGorod Руслан, дырэктар цырка "Антрэ".

Паводле яго слоў, зарабіць за сезон атрымалася няшмат. Грошы і запасы кармоў заканчваюцца, і ў хуткім часе жывёл не будзе чым карміць. Толькі на адну сланіху вагой 4 тоны штодзень ідзе пад 100 кг гародніны.

— Мара — індыйскі слон, ёй 47 гадоў. Яна есць моркву, бурачкі, сена, яблыкі. Добра, што сёлета ў мясцовых жыхароў іх з лішкам, забяспечваюць і нас імі. А вось з астатнім вельмі складана. Акрамя таго, слану неабходныя бананы, кавуны і іншая садавіна. Нам даводзіцца няпроста, і мы зноў вымушаны прасіць падтрымкі ў людзей. Магчыма, нехта захоча прыехаць да нас і за сімвалічныя грошы зрабіць фота са сланом, а іншы проста пагутарыць, пакорміць жывёл. Мы будзем рады ўсім гасцям, любой падтрымцы, — кажа Руслан.

Калі вы можаце аказаць дапамогу чатырохногім артыстам, звяжыцеся з дырэктарам цырка "Антрэ" па нумары тэлефна: +375 (25) 935 83 48. Руслан.

Итальянские циркачи со слонихой вынужденно осталась в Беларуси. Им нужна помощь

Слониха Мара в цирковом вольере под Слуцком / SlutskGorod

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі