Італьянская фірма-забудоўшчык сыходзіць з будаўніцтва "Газпрам цэнтра"

Італьянская фірма-забудоўшчык сыходзіць з будаўніцтва "Газпрам цэнтра"

Генеральны падрадчык будоўніцтва "Газпрам цэнтра" ў Мінску — італьянская фірма Codest сыходзіць з будоўлі са скандалам, піша "Наша Ніва". Само будаўніцтва прыпыненае.

На будоўлі не бачна рабочых — іх пераводзяць на аб'екты кампаніі ў Расіі і на вуліцу Янкі Купалы, дзе на месцы былой ВДНГ узводзіцца гатэль. Засталіся толькі два будаўнічыя краны, бо астатнія забудоўшчык разабраў і звозіць.

"Наша Ніва" піша таксама, што ўзніклі супярэчнасці паміж замоўцам (кампаніяй "Газпрам Трансгаз Беларусь") і праектным інстытутам, кантракт з інжынернай кампаніяй не працягнуты. 

"Газпрам цэнтр" пачалі будаваць у 2013 годзе на месцы спецыяльна знесенага аўтавакзала "Маскоўскі". Будынак мусіў узнесціся над зямлёй на 189 метраў.

У 2016 годзе ўсе працы былі спыненыя, а аб'ект закансерваваны. Аднавіліся працы толькі праз год. Здаць будынак мусілі напрыканцы 2020-га. Але пад канец мінулага года стала вядома, што кампанія "Газпрам Трансгаз Беларусь" хоча праз матчыну кампанію "Газпрам" прасіць у Аляксандра Лукашэнкі дазвол працягнуць будаўніцтва да 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі