ISW: Расія рыхтуе доўгую вайну і перазапускае абаронную прамысловасць

Салдаты расійскага войска ва Украіне / РИА Новости
Салдаты расійскага войска ва Украіне / РИА Новости

Расія рыхтуе доўгую вайну і перазапускае абаронную прамысловасць. Да такой высновы прыходзіць Інстытут вывучэння вайны (ISW).

12 жніўня міністр абароны Расіі Сяргей Шойгу наведаў прадпрыемства "Уралвагонзавод".

"Гэта найбуйнейшы вытворца танкаў у РФ, у прыватнасці, танкаў Т-72. Візіт Шойгу можа сведчыць, што Крэмль спрабуе перазапусціць або пашырыць дзейнасць ваенна-прамысловага комплексу", — гаворыцца ў паведамленні ISW.

Адзначаецца, што да пачатку верасня ваенна-прамысловая камісія Расіі на чале з Пуціным збіраецца змяніць праграму дзяржабаронзаказу, павялічыўшы выдаткі на 600-700 мільярдаў расійскіх рублёў — гэта прыкладна 10 мільярдаў долараў.

Пакуль жа, паведамляе ISW са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны, Крэмль ініцыяваў "вытворчую мабілізацыю" абаронных прадпрыемстваў, забараніўшы некаторым супрацоўнікам і ўсяму кіраўніцтву расійскага дзяржаўнага прамысловага кангламерату "Ростех" браць адпачынкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі